У Гродне знік таксіст – машыну знайшлі ў лесе

|

Кіроўца быў за рулём аўтамабіля Volkswagen Sharan 2002 года выпуску, рэгістрацыйны нумар аўтамабіля  8187 АЕ-4, нумар таксі 4 ТАХ 4867, колер серабрысты.

 

Такое паведамленне распаўсюджвала па сацыяльных сетках у гарадзенскіх групах жонка таксіста:

 

“Вельмі патрэбна дапамога. Знік мужчына 33 гады. Этель Андрэй Іванавіч. Гродна. Знік у ноч з 13 на 14 жніўня. Працуе ў таксі, ноччу ў 2.30 зняўся з заказаў. Дадому не вярнуўся. Тэлефон стаў недаступны каля 3-х гадзін ночы”.

 

Праз некалькі гадзін аўтамабіль мужчыны знайшлі каля Капцёўкi. Пазней знайшлі і цела кіроўцы.

 

Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

 

Праваахоўнікі падцвердзілі факт забойства гарадзенскага таксіста