У Гродне адбудзецца воркшоп «Асабістая справа» для дзяўчат
«Наша мэта – натхніць жанчын Беларусі на ўласныя праекты і даць ім эфектыўныя прылады для працы. Мы ўпэўненыя, што кожная дзяўчына можа рэалізавацца ў той сферы, якая ёй па-сапраўднаму цікавая », – адзначаюць арганізатары.
У рамках праекта спікеры раскажуць пра тое, як правільна ставіць і дасягаць мэты, праводзіць перамовы з прадстаўнікамі ўлады і журналістамі, вызначаць сваю мэтавую аўдыторыю і працаваць з ёй.
Раніцай 19 жніўня ў Гродне адбудзецца нефармальны сняданак, дзе дзяўчаты змогуць пазнаёміцца з аднадумцамі, абмеркаваць свае ідэі і планы, а таксама пракансультавацца з экспертамі ў галіне кіравання праектамі.
Уваход на мерапрыемствы бясплатны, папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Аб праекце:
Праект «[НЕ] Жаночае справа» – гэта грамадская ініцыятыва, мэтай якой з’яўляецца развіццё жаночага прадпрымальніцтва, інфармацыйная, адукацыйная і псіхалагічная падтрымка жанчын, якія хочуць стварыць уласную справу ў Беларусі.
У рамках адукацыйнага падарожжа каманда аднадумцаў правядзе воркшопы і нефармальныя сняданкі ў Брэсце, Гродна, Віцебску, Магілёве, Гомелі.
Больш падрабязна аб праекце на http://delo.tilda.ws/