Праваахоўнікі падцвердзілі факт забойства гарадзенскага таксіста

|

Жонка таксіста Андрэя Этэля звярнулася ў міліцыю, калі муж не вярнуўся з начной змены 14 жніўня. Пазней яго аўтамабіль знайшлі на ўскрайку лесу каля вёскі Капцёўка. 

 

Цела зніклага таксіста знайшлі ў поле каля Гібуліч

 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС і Гродзенскага РАУС высветлілі маршрут аўтамабіля зніклага таксіста. Высветлілася, што кіроўца ўзяў двух маладых хлопцаў, крыху старэйшых за 20 гадоў, у мікрараёне Фолюш, ды павёз пасажыраў за горад.

 

Міліцыя пачала адпрацоўваць маршрут і на полі каля вёскі Гібулічы знайшла труп таксіста. Устаноўлена, што злачынства здзейснілі менавіта тыя два хлопцы, што селі ў таксі на Фолюшы.

 

Асноўнай мэтай зламыснікаў стала дзённая выручка забітага. Падазраваныя затрыманы.