У Гродне склалі спіс вуліц, дзе на дамах нельга ўсталёўваць антэны і кандыцыянеры

|

У спісе 77 вуліцы, пераважна ў цэнтры Гродна, 5 праспектаў, 2 завулкі, БЛК, Індурская шаша, плошчы Леніна, Савецкая, Тызенгаўза і Дзекабрыстаў. Рашэнне дзейнічае ад 10 жніўня.

 

 

Ужо усталяваныя антэны, якія парушаюць “адзіную сістэму архітэктурнага рашэнне будынка”, трэба будзе прыбраць.

 

Усталёўваць на фасадах якія-небудзь канструкцыі можна толькі з дазволу мясцовай адміністрацыі. Каб яго атрымаць, трэба звярнуцца ў службу “Адно акно”.