У Лідзе выдадзены першы падручнік па беларускай сценаграфіі
Выданне, якое мае 244 стар. і вялікую колькасць ілюстрацый, выйшла накладам 250 асобнікаў пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук П. Сцяцко.
У хуткім часе кніга будзе прадстаўлена ў Акадэміі навук Беларусі. На яе аснове плануецца распачаць працу па кадыфікацыі беларускай сістэмы сценаграфіі.
– Беларускай сценаграфіі дагэтуль не было – а цяпер яна ёсць! – на законных падставах ганарыцца сваім творам Станіслаў Суднік.
На працягу апошніх 4 гадоў ён выкладае сценаграфію у Лідскім каледжы.
Праца над падрыхтоўкай выдання да друку доўжылася некалькі гадоў.
Даведка ТС: Стенаграфія (ад грэц. στενός — вузкі, цесны і γράφειν — пісаць) — спосаб пісьма з дапамогай асаблівых знакаў і цэлага шэрагу скаротаў, які дае магчымасць хутка запісваць інфармацыю. Хуткасць сценаграфічнага пісьма пераўзыходзіць хуткасць звычайнага ў 4-7 разоў.
На здымку: Ангельскі варыянт малітвы “Ойча наш” у розных сістэмах хуткапісання.