![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000070735.jpg)
У Гродне за пчоламі будуць назіраць з дапамогай вэб-камеры
Хоць жывуць тут асобіны мірнай пароды, вулей лепш лішні раз не адкрываць. Вэб-камера схаваная ў пчалінай калодзе. Дарэчы, дрэву, з якога яна зроблена, каля 200 гадоў. Такіх у Беларусі ўсяго некалькі штук. Прывезлі калоду на вучэбную пасеку аграрнага ўніверсітэта ажно з Пінскага раёна.