У Беластоку пара палякаў абрабавала беларуса-сабутэльніка. Затрымлівалі злодзеяў з дапамогай пажарных

|

Побач знаходзіўся паліцэйскі, у якога акурат быў вольны ад працы час. Ён пачуў крыкі аб дапамозе, дапамог беларусу падняцца і разам яны пайшлі шукаць рабаўнікоў. Неўзабаве з’явіліся і супрацоўнікі пры выкананні.

 

Паліцыя хутка высветліла, у якім доме і ў якой кватэры хаваюцца зламыснікі. Адкрываць дзверы яны не хацелі – прыйшлося выклікаць пажарных, якія іх выбілі. У кватэры ўдалося затрымаць 31-гадовага мужчыну. Яго 24-гадовая сяброўка закрылася ў ваннай і парэзалася вострымі прадметамі. Яе таксама выцягвалі адтуль сілай, пасля чаго скіравалі ў шпіталь.

 

Скрадзеныя рэчы вярнулі іх гаспадару, лёс рабаўнікоў вырашыць суд.