Працуюць 100 чалавек і… адзін сабака. У Верцялішках пачалі збор яблыкаў

|

Мясцовы сабака, дабрэйшай душы чалавек, прынёс мне яблык і прапанаваў з ім пагуляць. Нудзіцца ён днём – усе занятыя ўборкай

 

Сад у Верцялішках інтэнсіўнага тыпу – шчыльна пасаджаныя невысокія дрэўцы даюць ўдвая большы ўраджай, чым традыцыйныя сады

 

Агулам Верцялішкаўскі сад займае больш за 100 гектараў. Апроч таго, што дае ўраджай, ёсць яшчэ 35 гектараў маладога саду і ўласны пітомнік-матачнік, дзе гадуюцца саджанцы.

 

“Перавагу аддаём гатункам заходняй селекцыі, а саджанцы гадуем ва ўласным пітомніку-матачніку”, – распавёў вядучы аграном садавод Андрэй Кандакоў


Мясцовы сабака не губляе надзеі, што я з ім пагуляю. Суправаджае па садзе і дэманструе свае ўменні

 

Яблынькі ў садзе невысокія і густа пакрытыя яблыкамі. “Нашы сады інтэнсіўнага тыпу, – патлумачыў Андрэй Кандакоў, вядучы аграном-садавод гаспадаркі. – Шчыльнасць дрэваў тут складае не менш за 3000 на гектар”. У параўнанні з традыцыйнымі тэхналогіямі вырошчвання яблык інтэнсіўнае садаводства ў два разы павышае выхад прадукцыі з адзінкі плошчы, суадносна зніжае  яе сабекошт і робіць больш канкурэнтназдольнай на рынку.

 

Каля ста работнікаў набіраюць у гаспадарцы на сезон уборкі яблык. За гэты час яны знімуць з дрэў каля 2,5 тысяч тон пладоў

 

Каб у час сабраць увесь ураджай, гаспадарка штогод набірае рабочых на сезонную працу. Зараз у садзе працуюць каля сотні чалавек. У асноўным – гарадзенцы і жыхары Скідзеля.

 


 

Апад і стандарт збіраем асобна, у розныя скрынкі, а таксама сартуем яблыкі па гатунках”, – кажа звенавая Ганна Крываручка. Яна працуе ў гаспадарцы ужо 20 гадоў, і зараз тлумачыць чарговым навічкам, як правільна збіраць яблыкі: “Усёй далонню абдымай, і так акуратна здымай, каб астатнія не страсаліся. Стандарт – ад 6,5 сантыметраў. Астатнія можна з ападам збіраць.” 

 

Звенявая Ганна Крываручка паказвае, як здымаць яблыкі з дрэва, каб не пашкодзіць і не стрэсці суседнія

 

Паданкі пойдуць адразу на прамысловую перапрацоўку – сокі, джэмы, пюрэ – вось далёка не поўны пералік прадукцыі, што вырабяць з іх. Такія яблыкі ссыпаюць у скрынкі з вёдзер. На апад прыходзіцца каля пятай часткі ўсяго ураджаю.

 

Яблыкі, што адразу поўдуць на прамперапрацоўку, высыпаюць у скрыні з вёдзер. Стандартныя выкладаюць па адным, каб не пашкодзіць

 

Стандартныя, адно ў адно, яблыкі акуратна выкладаюць у асобную скрыню. Гэтыя раннія плады адразу пойдуць у гандлёвую сетку. Іх плануюць сабраць каля 300 тон. Пазней, калі будуць збіраць познія гатункі, плады будуць закладацца на захоўванне.

 

Практычна ўся праца на сховішчы садавіны аўтаматызавана. Перамяшчаюць скрыні з яблыкамі трактары і вілачныя пагрузчыкі

 

Сховішча садавіны можа змясціць да 1,6 тысяч тон яблыкаў, – распавёў Дмітрый Ганчарук, загадчык сховішча, – яблыкі ў скрынях змяшчаюцца ў камеру, дзе падтрымліваецца патрэбная тэмпература і ствараецца адмысловая атмасфера – кісларода і вуглякіслага газу там па 2%, астатняе складае азот.”

 

На зімовае захоўванне ў сховішча змяшчаецца 1,6 тысяч тон яблыкаў. Каб яблыкі не псаваліся, тут падтрымліваецца неабходная тэмпература і ствараецца атмасфера з паніжаным утрыманнем кіслароду

 

Такім чынам, запавольваецца даспяванне пладоў і падаўжаецца магчымасць іх якаснага захоўвання. Па неабходнасці скрынкі дастаюць з камеры, фасуюць яблыкі ў меншую тару – кардонную ці фанерную, і адпраўляюць замоўцам. “Яблык хапае да канца сакавіка  – пачатку красавіка, – кажа Дмітрый, – а запатрабаванасць на іх ёсць і пазней. Так што ўжо думаем пра новае сховішча.” Яблыкі з Верцялішак  закупаюць каля 10 гандлёвых сетак горада, а таксама камбінат школьнага харчавання. Узімку іх можна пабачыць і ў іншых рэгіёнах краіны.

 

Перад адпраўкай замоўцам яблыкі калібруюць і фасуюць у кардонную ці фанерную тару

 

Сабачка ўмее яшчэ так  – устаяць перад абаяльнасцю мясцовава “лахматага службоўца” проста немагчыма

 

“Усе нашы яблыкі перад тым, як патрапіць у гандаль, праходзяць кантроль ва ўласнай лабараторыі і ў лабараторыі санэпідстанцыі, – распавёў Андрэй Кандакоў. – Бяспечнасць прадукцыі заўсёды пацверджана дакументальна”. Ніякіх хімічных апрацовак перад захоўваннем плады не праходзяць. “Васкавы налёт”, што можна часам пабачыць на яблыках, выдзяляецца натуральным чынам. Гэта прыродная абарона ад высыхання пры захоўванні.

 

“Васкавы налёт на яблыках – генетычная асаблівасць некаторых сартоў, прыроднае захоўванне ад высыхання. Перад захоўваннем яблыкі не праходзяць ніякай дадатковай апрацоўкі”, – патлумамыў вядучы аграном-садавод гаспадаркі.

 

Яблыкі, сабраныя ў першыя дні сезона, ужо паступілі ў крамы. Кошт для аптовых пакутнікоў сёлета склаў 80 капеек за кілаграм. У Верцялішкаўскай краме яблыкі прадаюць па 97 капеек.

 

Яблыкі ранніх гатункаў не захоўваюць. “Стандарт” адразу ідзе ў продаж, а “паданкі” – у прамысловую перапрацоўку


Прыходзіцца сабачку трэніравацца ў адзіноце. Вечарам, па працы, ён будзе мець больш удзячных гледачоў яго “прадстаўленняў”. Пакуль жа ўсе на яблыках.


Фота аўтаркі