Пачаўся Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Што запланавана ў Гродне?

|

17 верасня – Дзіцячы велазаезд

 

Да ўдзелу ў Дзіцячым Велазаезде запрашаюць малых ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў. Ён адбудзецца ў 14.10 на вул. Замкавай.

Неабходна мець свой ​​транспарт: бегавел, самакат, двух-і трохколавыя ровары. Наяўнасць шлемаў абавязкова.

 

24 верасня – Гарадскі велапрабег у гонар Дня без аўтамабіля

 

Маршрут велапрабегу: пл. Савецкая – вул.Маркса – пр-т Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр-т Купалы – вул.Сав.Пагранічнікаў – вул.Паповіча – вул.Вясенняя – БЛК – вул.Горкага – пл.Савецкая.

Старт 24 верасня ў 12.00 з пл.Савецкай.

 

Яшчэ мерапрыемствы ад ВелаГродна

 

з 17 па 22 верасня – конкурс для веласіпедыстаў “100+” (падрабязнасці будуць пазней).

 

Некаторыя веламайстэрні і велапракаты з нагоды тыдня мабільнасці даюць зніжкі 20%. Дзе іх атрымаць – глядзіце сайт ВелаГродна. Там жа можна сачыць за абнаўленнямі праграмы тыдня мабільнасці.


Для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў патрэбныя валанцёры. Жадаючыя могуць звязвацца па кантактах:

[email protected]

+ 375-297-830-845