“Усё сваё роднае, беларускае”. У Гродне праходзіць выстава вінаграду

|

Тут не толькі можна паспрабаваць вінаград, набыць пасадачны матэрыял, але і атрымаць каштоўную параду па вінаградарству.

 

Выстава працуе 8 і 9 верасня з 10.00 да 17.00.

 

Сярод прыезджых на кірмаш ёсць і сям’я Астапенка з Брэста, якая займаецца вінаграднай справай амаль 15 гадоў. Увесь свой ураджай – больш за 50 гатункаў вінаграду – сям’я выкарыстоўвае на выставах.


“Усё сваё роднае, беларускае. У нас таксама можна вырошчваць прыгожы і буйны вінаград. І галоўнае – без хіміі. Усё вырошчваем на сваім агародзе, без цяпліцы. У гэтай справе галоўнае саджаць вінаград у сонечным месцы. Усе гатункі аднолькава вырошчваем: альбо яны растуць у нашых умовах, альбо гінуць. Мы ўжо выкінулі каля 200 гатункаў, якія ў нас не прыжыліся. Першыя гады было складана вырошчваць, усё расло вельмі павольна. Зараз ужо актыўней”, – распавядае малодшы прадстаўнік сям’і Дзмітрый, паказваючы вінаград.

 

 

Вінаградары распавядаюць, што пасля пасадкі саджанцаў нестандартнага для Беларусі вінаграду, першы ўраджай можна чакаць ужо праз два гады, а каб ён набраў сілу і моц, то давядзецца пачакаць і пяць гадоў. Сям’я Астапенка ў асноўным вырошчвае сталовы вінаград.

 


“У буйных беларускіх крамах прадаюцца прывазныя гатункі вінаграда. Пераважна з Турцыі, Украіны і Расіі. Мінус гэтага вінаграду ў тым, што ў іх ідзе сур’ёзная хімічная апрацоўка. Наш жа беларускі вінаград мы вырошчваем без хіміі. Калі пачынаюць хварэць і змяняць смак, мы адразу ж пазбаўляемся ад іх. А наогул, беларускі буйны вінаград цяжка вырошчваць на продаж. Для гэтага прыйдзецца патраціць вельмі шмат часу і грошай”, – дадаў Дзмітрый.

 

Вырошчваць у Беларусі вінаград – рызыкоўнае земляробства. Ва Украіне гэта можна рабіць, бо там клімат прыдатны, у нас жа больш жорсткі. Калі ж знойдуцца смельчакі, якія захочуць вырошчваць вінаград на продаж вялікімі партыямі, то ім прыйдзецца патраціць фартуну на спецыяльныя шкляныя цяпліцы.

 

На выставе можна купіць саджанцы вінаграду ўсяго за 15-20 рублёў. Кожны прадавец таксама дае спрабаваць ягады.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Не бізнес, а хобі. У Аграрным паказалі “Вінаград-2015”