У Гродне збіраюць барадачоў, каб тыя прабеглі 888 метраў за горад
“Мы стараемся ісці ў нагу з часам і заўсёды прыдумляем цікавыя мерапрыемствы. У гэты раз мы распрацавалі два праекты – экскурсію на тралейбусе па цэнтры горада і забег барадачоў ды вусачоў. Такі забег ужо спрабавалі ў Гродне правесці, але тады ў арганізатараў крыху не атрымалася. Мы ж працуем над іх памылкамі і стараемся падрыхтаваць сапраўдны забег. Сур’ёзна працуем над рэкламай і папулярызацыяй мерапрыемства. Прыняць удзел зможа кожны, у каго ёсць вусы ці барада. У каго няма – трэба будзе падмаляваць або наляпіць бараду. Робім свята для ўсіх, каб яно гораду запомнілася надоўга”, – адзначыў кіраўнік праекта “Жывая гісторыя” Сяргей Іваноў.
Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride
Агульны збор на плошчы Савецкай 14 верасня ў 18.00. Лепшыя барадачы i вусачы атрымаюць прызы ад барбершопа “Pride” за самую крэатыўную і за самую доўгую бараду. Таксама удзельнікаў чакаюць падарункі ад арганізатараў.
На фота: проста гарадзенскі барадач