МТС і Huawei мадэрнізуюць 3G i 2G сетку ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе

|

У рамках новай дамовы МТС у супрацоўніцтве з Huawei заменіць і мадэрнізуе больш за 3 500 базавых станцый 3G і 2G ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі – акрамя сталіцы і Мінскай вобласці, дзе аналагічныя працы ўжо былі праведзеныя.

 

Існуючае абсталяванне саступіць месца сучасным аналагам ад Huawei і будзе гатова да ўзаемадзеяння з сеткамі LTE. Гэта дапаможа палепшыць якасць мабільнай сувязі па ўсёй краіне, давесці пакрыццё сеткі 3G да ўзроўню 2G, а ў перспектыве – аператыўна ўкараняць тэхналогіі чацвёртага пакалення.

 

Новы сумесны праект мае на ўвазе як абнаўленне ўжо працуючых базавых станцый GSM-900, DCS-1800 і UMTS-2100, так і будаўніцтва дадатковай сеткі 3G у дыяпазоне 900 Мгц на базе інфраструктуры 2G. Усяго па краіне будзе запушчана больш за 1 700 новых базавых станцый.

 

Узровень пакрыцця 3G-сувяззю МТС у Беларусі мае наблізіцца да стоадсоткавага, а сігнал у сельскай мясцовасці, на аўтамабільных трасах і ў гарадскіх кварталах з шчыльнай забудовай стане больш устойлівым. Таксама абсталяванне Huawei абяцае больш эканомна спажываць электраэнергію.

 

Абнаўленне 3G- і 2G-сетак МТС у Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях пачнецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні гэтага года адпаведна. Аналагічныя работы ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях стартуюць у 2017 годзе. Поўнасцю завяршыць чарговы сумесны праект МТС і Huawei плануюць не пазней за 1 жніўня 2017 года.

 

Фота: freestocks.org