Гродзенскі раён будзе супрацоўнічаць з польскім Ліпскам у трансгранічных праектах

|

У Гродна ў пачатку верасня завітаў бурмістр Ліпска Лех Лэмпіцкі і некалькі іншых гарадскіх чыноўнікаў. Тут польскі і беларускі бакі падпісалі ліст аб намерах. Падпісанне ўласна партнёрскай дамовы мае адбыцца ў кастрычніку.

 

Для Ліпска гэта будзе першы досвед супрацоўніцтва з беларускімі мясцовымі ўладамі. Трансгранічныя праекты могуць, па ўмовах конкурса, тычыцца дарожных інвестыцый, спартовай інфраструктуры, культуры, турызму, сацыяльнай сферы і іншага. Максімальнае фінансаванне для аднаго боку можа дасягаць 1,25 млн еўра.