Ці з’явяцца на гродзенскіх прылаўках прадукты мясцовай вытворчасці?

|

Сустрэча ў гродзенскім гарвыканкаме, арганізаваная ўладамі з мэтай актывізацыі продажу прадуктаў харчавання вытворцаў Прынёмання, не выклікала зацікаўленасці ў бізнесоўцаў: на яе з’явілася не больш за 20 чалавек.

Сваю абыякавасць прадпрымальнікі патлумачылі наступным чынам:

“Навошта нам набываць прадукты , кошты на якія вышэй, чым на расійскія і ўкраінскія аналагі. Акрамя таго, праца розных базаў саступае эфектыўнасці працы прыватных аптавікоў.

Прыкладам, калі дзеля таго, каб атрымаць прадукцыю з гарадзенскай базы “Бакалея”, трэба патраціць дзень, у той час, як гандлёвыя агенты з Менску 2 разы на тыдзень удакладняюць, якія тавары нам патрэбныя.

Яшчэ адзін аспект – гэта магчымасць браць тавары на рэалізацыю без перадаплаты, што ў дзяржаўных прадпрыемствах амаль немагчыма”.

На працягу месяца гэта ўжо другая сустрэча такога кшталту: тыдзень таму прадпрымальнікі ўвогуле праігнаравалі мерапрыемства, якое супольнымі намаганнямі арганізавалі прадзяржаўны прафсаюз “Садружнасць” і ўпраўленне прадпрымальніцтва і спажывецкага рынуа камітэта эканомікі аблвыканкама.

Паводле http://www.racyja.by/