“Кажуць – яна ведзьма, але яна патрэбна Амерыцы”. Чаму прафесарка Шэрман раіць прагаласаваць за Хілары

|

“Што стала з маёй Амерыкай?” Знакаміты аналітык і “прынц апытанак” Джон Зогбі пра выбары і тых, хто стварае новую рэальнасць


Міленіялы і Ярмошына. Што амерыканцам добра, таго Цэнтрвыбаркаму не зразумець

 

“Які прэзідэнт патрэбен Амерыцы? Канечне, Хілары, – упэўнена прафесарка. – Яна прыўкрасная – адукаваная і дасведчаная. Дональд Трамп вельмі эмацыянальны і неабдуманы”. Да таго ж, у адрозненне ад юрысткі Хілары, “не ведае многіх базавых рэчаў з гісторыі краіны і з канстытуцыі”.

 

 

Прафесарка Шэрман думае, што Трамп будзе казаць амерыканцам што-небудзь кшталту: “Абама гэта катастрофа. Краіна ідзе ў тупік. Мы губляем нашу эканоміку, губляем палітычнае лідарства. Вы самі ўсе ведаеце пра вайну, а што ён робіць – нічога. А нам трэба стаць мацнейшымі, каб Амерыка стала мацнейшай…”

 

Дональд Трамп (Donald Trump). Фота Chip Somodevilla/Getty Images


“Ён, безумоўна, моцны чалавек, і многім гэта падабаецца, – разважае прафесарка. – Я ведаю шмат людзей, што лічаць Трампа добрым лідарам, кажуць: “Ён фантастычны”. Такое ўражанне ён робіць сваім напорам, сваёй злосцю – не спрабуе быць талерантным. Некалі такім быў прэзідэнт Буш, калі ўзгадваў, што “нашы дзеці паміраюць у Іраку”. Людзей злавала, што паміраюць амерыканцы, што на вайну сыходзяць мільярды. І зараз таксама будуць злавацца”.

 

 

Рост агрэсіўнасці, лічыць прафесарка, характэрны для партыі рэспубліканцаў, бо паводле іх меркавання “амерыканцы заўжды былі белай хрысціянскай нацыяй”. “А што зараз робіцца? Гэтыя каляровыя, гэтыя мусульмане, мексіканцы – яны нават па-англійску не гавораць і што – яны хочуць быць сапраўднымі амерыканцамі?” – разважаюць рэспубліканцы. Так насамрэч і ёсць, кажа прафесарка. Людзі, што будавалі гэту краіну, і з’яўляюцца тымі самымі “сапраўднымі”, а тое, што так злуе рэспубліканцаў, толькі праява “белага нацыяналізму”.

 

Хілары Клінтан (Hillary Clinton) Фота Matt Rourke / AP / Scanpix

 

Што да ацэнкі Хілары Клінтан як кандыдата, то Шэрман кажа, што “яна вельмі дасведчаная і разумная жанчына, строгая і патрабавальная, як кажуць – “злосная”. Такое спалучэнне многім людзям не падабаецца – “Злосная жанчына? Не-не-не! Ведаем, што гэта такое!”

 

Лукашенко считает, что американское общество пока не готово избрать президентом женщину

 

Таму, мяркуе Элізабет Шэрман, Хілары павінна “навучыцца быць прывабнай, бо пакуль яе не вельмі любяць – называюць “ведзьмай” – і ставяцца насцярожана”.

 

 

Моцнага ўплыву на перавагі амерыканцаў прафесарка чакае ад дэбатаў – яны заўсёды многае для выбарцаў праясняюць. 

  

Жанчыну ў прэзідэнты: меркаванні гарадзенак

  

“Думаю, яна будзе выглядаць вельмі моцна. Калі запытаюць, напрыклад, пра вайну ў Сірыі, то яна, мяркую, скажа нешта пра Асада, пра дыктатуру, пра навіны і пра Алькаіду – то бок, стане відавочным, наколькі яна разумная і дасведчаная. А ён на такое ж пытанне адкажа толькі нешта кшталту “гробаная вайна”. Ён такі – вельмі просты. Ці пра мігрантаў – яна будзе разважаць, як зрабіць, каб людзям розных нацый жыць разам, а ён скажа: “Не. Занадта шмат тых эмігрантаў. Гэта небяспечна”.

 

 

***

 

Матэрыял падрыхтаваны па выніках сустрэч у межах прэс-тура “Моладзь і палітыка”, арганізаванага для 23 замежных журналістаў праз Foreign Press Center, Вашынгтон.