![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000072354.jpg)
У Гродзенскай вобласці загудуць сірэны – 28 верасня пройдзе планавая праверка
Такія праверкі праводзяцца двойчы ў год. Гук сірэн распаўсюджваецца ў радыусе 300-400 метраў і з’яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён азначае “Увага ўсім!”. Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.
Прэс-служба МНС просіць жыхароў і гасцей рэгіёну ў наступную сераду пры ўключэнні сірэн не паддавацца паніцы. Таксама абвесткі будуць праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання.
Выкарыстанне розных сродкаў давядзення інфармацыі дазваляе значна павысіць эфектыўнасць абвесткі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і, адпаведна, мінімізаваць непажаданыя наступствы.