У Гродне будуць рыхтаваць фітнес-інструктараў

|

Прафесіяналы прыедуць з Grantello Fitness School, якая з’яўляецца першай у Беларусь прафесійнай школай па падрыхтоўцы ўніверсальных фітнес-інструктараў.


“У сферы навучання фітнес-інструктараў наша кампанія працуе даўно і мае пэўны аўтарытэт. Калі ў вас на руках ёсць наш сертыфікат, то ў большасці фітнес-клубаў Беларусі сумненняў у вашай кваліфікацыі не ўзнікне. Акрамя таго, мы заўсёды гатовыя парэкамендаваць сваіх выпускнікоў, калі яны пра гэта папросяць.


Лепшых студэнтаў мы накіроўваем на стажыроўку ў партнёрскія фітнес клубы, якіх ужо больш за 40, і гарантуем ім працаўладкаванне. Адзіным абмежаваннем з’яўляецца стан здароўя. Перад пачаткам семінараў вы павінны пісьмова засведчыць, што не маеце ніякіх медыцынскіх супрацьпаказанняў.


Узроставых абмежаванняў няма. Адзіная агаворка тычыцца слухачоў, якім яшчэ не споўнілася 16 гадоў. Яны могуць прымаць удзел у семінарах толькі ў прысутнасці каго-небудзь з бацькоў ці дарослых блізкіх сваякоў”, – распавёў заснавальнік школы Grantello Fitness School Грант Кешыш’ян.

 

Заняткі са снежня пачнуцца ў новым гарадзенскім фітнес-клубе “Прыгожыя людзі”, які пачне працаваць з 1 кастрычніка.

 

Запісвацца на заняткі можна па тэлефонах:

+37544 50 33 222
+37533 67 33 222

 

Фота: profitness.md