![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000072741.jpg)
Гарадзенцаў запрашаюць на гарадскі прабег “Grodno Run”
Традыцыйна ў Гродне ў кастрычніку праходзіць Міжнародны мемарыял па спартыўнай хадзе памяці гарадзенца i срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 гады Пятра Пачынчука. У гэтым годзе мемарыял пройдзе ў 25-ы раз і ў яго ўключаны гарадскi лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run”.
Да ўдзелу запрашаюцца як маладыя дзяўчаты і хлопцы, так і сталыя мужчыны і жанчыны – узрост не абмяжоўваецца. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы, кубкі, дыпломы і медалі.
Зарэгістравацца на спаборніцтвы можна будзе папярэдне па адрасе ([email protected] або [email protected]) або ў дзень спаборніцтваў. Пры сабе трэба будзе мець пажадана даведку ад лекара і спартыўную форму.
Пачатак бегу ў 9.30. Дыстанцыя 6 км.