“Чорны пратэст” у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

|

Яна прыйшла з бацькам пад польскае консульства, апранутая ў чорнае, трымаючы ў руках чорную паперу – сiмвал траўру.

 

Прыйшлi выказаць сваю салiдарнасць, паколькi мы з’яўляемся беларускiмi палякамi i польскiмi беларусамi – тутэйшымi, адным словам. Мы, канешне, як усе людзi, супраць абортаў, але ў чалавека мусiць быць выбар. Кожны мае мець права вырашаць: што ў жыццi рабiць, куды iсцi, што выбiраць. Гэта адзнака дэмакратычнага грамадства”, – кажа Яна, якая з’яўляецца веруючай каталічкай.

 

“Канешне, большасць бачыць гэта ў чорна-белых танах – раз супраць антыабарцыйнага закона, значыць падтрымлівае усе аборты на Зямлі. І ўсе так упэўненыя, што гэтыя маці так ці інакш любяць гэтае дзіця ад згвалтавання, бо гэта іх дзіця. І ўсё заканчваецца тым, што сапраўды ніхто не ведае нават аднаго прыкладу такіх жанчын, але ведае ўжо што і як яна думае”, – разважае Яна наконт крытыкі, з якой яна сустрэлася з боку кансерватыўных колаў.

 

Маладая мастачка праславілася на ўвесь свет, калі на сустрэчы валанцёраў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве выцягнула плакат з нумарам свайго тэлефона і надпісам “Papa, call me”.

 

Фота з фэйсбуку Яны Шостак