Фотафакт: У Гродне ў продажы з’явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

|

Згодна з новымі правіламі, якія былі прапісаны яшчэ вясной у тэхрэгламенце Мытнага саюза, выявы наступстваў курэння будуць займаць 50% верхняй часткі пачкі на адным баку і 50% ніжняй часткі на адваротным баку ўпакоўкі.

 

Прадавец тытунёвага кіёска па вуліцы Будзёнага ў Гродне расказаў, што па стане на 7 кастрычніка да іх завезлі толькі адзін від цыгарэт з новымі малюнкамі. Іх яшчэ не прадавалі і пра рэакцыю людзей у кіёску нічога сказаць не могуць.