![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004520.jpg)
Падарунак раварыстам… памерам у 50 км
Як паведамляе БелТА, так лічыць мэр Друскінінкая Рычардас Малінаускас. На літоўскай тэрыторыіі веласіпедная дарожка захавалася з савецкага часу, з боку Гродна трасу прыйдзецца будаваць. Адбыліся ўжо і неабходныя перамовы з кіраўнікамі памежных і мытных структур. Траса пройдзе ўздоўж аўтамагістралі праз памежны пераход Прывалкі.
У бліжэйшых планах адміністрацый двух гарадоў – наладзіць стабільны ўзаемны абмен турыстычнай інфармацыяй.
Ілюстрацыя news.infocar.com