Сакрэтная падзея

|

Інфармацыя гэта, як высветлілася, з’яўляецца або засакрэчанай або стратэгічнай. Адміністратар Н.Г.Шкурко трубку не кінула, аднак і распавядаць адмовілася. Яна хвілін 5 скардзілася на колькасць папер на стале, з якімі неадкладна трэба разбірацца, адпраўляла ТС да дырэктара і наогул: «пятніца, а працы – вышэй галовы». Зрэшты за гэты час яна магла не толькі распавесці нам пра «Зорныя танцы”, але і пра планы філармоніі на бліжэйшы год.

 

Дырэктар Э.Б.Ціховіч аказаўся, як прынята казаць, «недаступным, або па-за зонай дзеяння сеткі”. Сакратарка, што стаіць на варце інтарэсаў шэфа, вядома ж, пацікавілася, хто тэлефануе і па якой справе. Выслухала нас, і адправіла на «пазней». Пазней адправіла «праз гадзінку». Праз гадзінку дырэктар быў страшэнна заняты, у яго таксама пятніца… Дык і ў нас пятніца! А фатаграфіі не хочацца трымаць у шафе, хочацца чытачам паказаць.

 

Вось так, шаноўны чытач, у цябе ёсць магчымасць стаць аўтарам тэксту: калі ты быў на гэтым таямнічым канцэрце, распавядзі пра зоркі і танцы. Можаш таксама выказацца, ці задаволены ты працай нашай філармоніі ў плане арганізацыі канцэртнага жыцця Гародні.

>

На фота: яшчэ адна «зорка» ад Яраслава Ванюкевіча