![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004597.jpg)
Палёты паміж Масквой і Гародняй адновяцца ў пятніцу
Пералёт зойме дзве з паловай гадзіны.
Вылет з Масквы – у 14.00, прылёт у Гародню ў 15.35 па мясцовым часе. У адваротным кірунку самалёт адправіцца ў 18.15, прылёт у Маскву – 21.30.
Паміж Масквой і Гародняй будуць курсаваць самалёты Embraer-120, разлічаныя на трыццаць пасажыраў.
Мінімальны кошт квітка ў адзін бок без уліку збораў – 65 еўра.
На фота: самалёт Embraer-120.
Фота з сайта http://newsby.org