Слуханні пачаліся, на слуханні не прарвацца

|

Як паведаміў ТС старшыня праўлення ГА «Цэнтр «Трэці сектар» Вітаўт Руднік, які прысутнічае на слуханнях, уся зала (прыкладна на 500 месцаў) з раніцы была запоўнена прымусова-дабраахвотнымі «слухачамі» – настаўнікамі, медыцынскімі работнікамі і інш. На экологаў было зарэзервавана 30 месцаў. Тым жа людзям, якія сапраўды хочуць паўдзейльнічаць у слуханнях, але не папярэдзілі арганізатараў пра свае намеры, у залу не прарвацца. Як будуць развівацца падзеі, і чым скончацца «грамадскія абмеркаванні», чытайце ў «Тваім стылі».

Ілюстрацыя http://news.tut.by