Конкурс перакладчыкаў
Конкурс прымеркаваны да выхаду трэцяга нумара часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.
Тэксты да перакладу можна спампаваць па спасылцыhttp://prajdzisvet.org/main.do?method=contests. Паспрабаваць свае сілы змогуць знаўцы англійскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай, французскай і шведскай моваў. Калі хто пажадае перакласці з якой-небудзь іншай мовы, то арганізатары конкурса гатовыя прадставаіць матэр’ял па запыце.
Лепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў трэцім нумары часопіса, выхад якога запланаваны на канец снежня.
Пераклады можна альбо дасылаць на адрэсу рэдакцыі: [email protected], альбо размясціць на форуме часопіса. Апошняе найбольш пажадана, бо там для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма. Гэта дазволіць удзельнікам конкурсу чытаць і абмяркоўваць пераклады адно-аднаго, а таксама дапрацоўваць свае матэрыялы.
Зарэгістравацца на форуме можна па па гэтай спасылцы http://prajdzisvet.freeforums.org/ucp. – альбо націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. Пераклады можна дасылаць да 1 снежня.
З перакладамі пераможцаў папярэдняга конкурсу таксама можна пазнаёміцца на сайце часопіса.
Спампаваць тэксты можна на старонцы часопіса “ПрайдзіСвет”.
Фота http://budzma.org/wp-content/uploads/2009/05/prajdzisviet4.jpg
Па інфармацыі http://prajdzisvet.org