У Слоніме злавілі шчупака, а ў Лідзе чакаюць «Дажынак»

|

Са здабычы рыбакі маюць намер зрабіць юшку на ўсю сваю вялікую сям’ю. Аб гэтым паведамляе «Газета Слонімская».

 

А тым часам у Лідзе амяркоўваецца навіна, якая днямі прагучала на «Радыё Гродна»: быццам «Дажынкі-2010» могуць адбыцца менавіта ў гэтым раённым цэнтры. Адпаведны ўказ яшчэ не падпісаны, але мясцовыя ўлады чакаюць пазітыўнага рашэння – яны ўжо распрацавалі праграму падрыхтоўкі да традыцыйнага ў апошні час беларускага свята і склалі фінансавую смету амаль на 500 млрд. рублёў.

 

Жыхары Ліды, зыходзячы з іх выказванняў у інтэрнэце, чакаюць, як раптоўнага шчасця ад плануемай падзеі (рамонта вуліц і дамоў, будаўніцтва спартыўных пляцовак і зонаў адпачынку), так і ўвогуле не вераць у яе рэальнасць.

Фота «ГС»