![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004842.jpg)
У ноч з суботы на нядзелю жыхары Фолюша засталіся без святла
Узгаранне распачалося ад кароткага замыкання.
Аварыя здарылася ў 23.03.
Пажар быў хутка спынены, аднак 200 шматпавярховых дамоў на Фолюшы засталіся без электрычнасці.
Каля 50 спецыялістаў працавалі ўсю ноч, і ўжо раніцай электразабеспячэнне было адноўлена ў большасці будынках.
У 15.00 святло з’явілася ва ўсіх кватэрах мікрараёна.
Ліквідацыя аварыі заняла 16 гадзін.
На фота: Падстанцыя на Фолюшы
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com