![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004851.jpg)
Гродзенскіх перапісчыкаў ахоўвае міліцыя
Скаргаў на агрэсію з боку гаспадароў ад гродзенскіх перапісчыкаў пакуль не паступала, хаця з недобразычлівым прыёмам сутыкаліся амаль усе.
Гродзенскае абласное Упраўленне ўнутраных спраў выдзеліла ў дапамогу студэнтам каля 200 сваіх супрацоўнікаў.
Дзеля бяспекі, сем’і, у якіх жывуць алкаголікі і сацыяльна небяспечныя асобы, перапісчыкі наведваюць у суправаджэнні міліцыянераў.
У вобласці пражывае каля 1870 такіх сямей. Каля паловы іх ужо перапісаныя.
Праваахоўнікі між тым заклікаюць законапаслухмяных грамадзян таксама не расслабляцца, правяраць у перапісчыкаў дакументы, а ў падазроных выпадках тэлефанаваць па нумары “102”.