![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004964.jpg)
Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні
У першую чаргу прышчапіцца ад грыпу змогуць школьнікі і сталыя з груп рызыкі. Сёлета значна больш, чым мінулым годзе, паступае заявак ад прадпрыемстваў і арганізацый, якія маюць намер за ўласныя сродкі прышчапіць сваіх супрацоўнікаў. Для гэтых патрэб вакцына парэнтэральных уводзін будзе закупляцца на конкурснай аснове, прычым як расійская, так і нямецкая. Вакцынацыя працоўных ужо пачалася на некаторых прадпрыемствах, у прыватнасці, на ААТ «Беллакт». Вакцынацыю насельніцтва Гарадзенскай вобласці супраць грыпу плануецца завяршыць да 1 снежня. «Кульмінацыю» эпідэміі дактары прагназуюць на студзень-люты 2010 году. Паводле інф. БелТА