Грошы на кішэнь з абменнага пункта

|

Як распавёў агенцыі “Интерфакс-Запад” начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскай вобласці Георгі Яўчар, пра злачынны напад паведаміла па тэлефоне 102 касірка. Падчас тэхнічнага перапынку, калі яна выйшла з абменніка, да жанчыны падышоў невядомы і пад пагрозай прадмета, падобнага на нож, патрабаваў адкрыць памяшканне. Касірка пачала адкрываць дзверы, але ключ у замку зламаўся. Наведнікі крамы пачалі падазраваць нядобрае, і злачынца збег.

Падчас следства, у кабінет да аператыўнікаў зайшоў участковы, які, робячы праверку па сямейным скандале, выклікаў на размову хлопца, падобнага па прыкметах да рабаўніка абменнага пункта.

Дзесяцікласнік, якога прывезлі ў РАУС, злачынства адмаўляў, аднак сведчанні пацярпелай і відавочцаў ды апытанне на паліграфе далі следчым звесткі і доказы злачынства.

Хутка хлапец даў прызнаўчыя паказанні. Свой разбойны напад ён патлумачыў тым, што матэрыяльны стан сям’і яго не задавальняў – бацькі сплочвалі крэдыт, і кішэнковых грошай амаль не давалі.