![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004996.jpg)
Як зрабіць танна і эфектыўна?
Круглы стол на тэму “Адукацыя – навука – інавацыі” зладзіцца 28 кастрычніка ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы. Галоўная тэма дыскусіі – мадэрнізацыя гродзенскай прамысловасці на аснове тэхналогій, якія будуць замяшчаць імпартовыя і зберагаць рэсурсы, што мяркуецца, будзе асновай посткрызіснага развіцця індустрыі Прынёманскага рагіёну. Таксама разгледзіцца пытанне наладжванне ўзаемавыгодных сувязяў паміж навуковымі і прамысловымі калектывамі вобласці.
Здымак з kartaminska.by.ru