![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000005000.jpg)
Любоў з першага курсу
Распачынаюць тыднёвыя прызнанні ў любові ўніверсітэту студэнты факультэтаў эканомікі і кіравання, гісторыі і сацыялогіі. Пераможца “Альма-матэр” сярод каманд ГрДзУ вызначыцца 17 лістапада ў фінальным шоў. У мінулым годзе лепшай была прызнаная каманда філалагічнага факультэта.
Свой пачатак гэты творчы конкурс бярэ з 1995 года, тады яшчэ называўся СТЭМам – Студэнцкі тэатр эстрадных мініацюр. Праз два гады конкурс творчай самадзейнасці першакурснікаў купалаўскага ўніверсітэта стаў называцца “Альма Матэр”. Са звычайнага студэнцкага капусніка паступова “Альма-матэр” пераўтварыўся ў феерычнае шоў.
Здымак з grsu.by