“Пасаты” пагарэлі на кантрабандзе

|

Як паведамляе беластоцкі “Kurier Poranny”, спачатку на кантроль быў узяты адзін “Фольксваген”.

Яго кіроўца ўвесь час нарвова азіраўся на іншыя аўтамабілі, якія праходзілі мытны агляд.

Польскія мытнікі тады вырашылі ўзяць на кантроль яшчэ адзін аўтамабіль такой жа маркі і не памыліліся.

Разам у двух машынах было знойдзена 6 500 пачак кантрабандных цыгатэт.

Абодва “Фольксвагены” знаходзяцца зараз на штрафной стаянцы польскай мытні.

Фота www.poranny.pl