Спабор студэнцкай творчасці
Выстава пад назвай «Цяжка быць студэнтам» адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтраў Мінску.
Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:
* правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце;
* адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;
* праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;
* беларускі студэнт і яго «адметнасць»/студэнт Беларусі ў будучыні.
Дадзенныя тэмы не зяўляюцца адзінымі магчымымі, таму крэатыў і цікавы падыход вітаецца. Па кожным з тэматычных раздзелаў незалежным журы з ліку студэнтаў будуць вызначаны пераможцы. Таксама непасрэдна на самой выставе яе наведвальнікі змогуць аддаць свой голас за тую ці іншую працу, пасля чаго пераможца атрымае прыз глядацкіх сымпатыяў. Усе пераможцы будуць узнагароджаны падарункамі ад «Студэнцкай Рады» і «Дзедзіча». Працы прымаюцца на электронную пошту [email protected] з пазнакай «Конкурс». Апошні тэрмін – да 6 лістапада.
Працы мусяць мець назву і кароткае апісанне таго, што жадаў паказаць аўтар; памер здымкаў: 900х600 пікселяў (у асаблівых выпадках дазволена болей); у лісце пазначце свае дадзеныя: імя, прозвішча, узрост і тэлефон. З пытаннямі звяртайцеся па тэл.: (МТС) (033) 664-36-48 (Віктар), (Velcom) (029) 382-90-02 (Алесь).
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны