100-доларавыя падробкі гуляюць па вобласці

|

У Ваўкавыску быў затрыманы мясцовы жыхар, які прыйшоў абмяняць 100 долараў ЗША, менавіта гэтай купюраў з ім разлічыліся на рынку «Ждановічы» у Менску.

 

Практычна ў той жа час у абменніку па вуліцы Першамайскай у Ашмянах затрымалі 43-гадовую жанчыну. Яна таксама прад’явіла для абмену 100-доларавую банкноту. Як высвятлілася, дадзеную фальшыўку дачка затрыманай купіла ў пачатку года ў адным з абменных пунктаў Расіі.

 

Трэцюю фальшыўку выявілі ў Гродна – мясцовага жыхара затрымалі ў аддзяленні банка па БЛК. Як растлумачыў мужчына, купюру, зноў жа годнасцю 100 долараў, у верасні падарылі яго сыну на вяселле. Па ўсіх фактах узбуджаныя крымінальныя справы, вядзецца следства.

Паводле БелТА

На ілюстрацыі (http://fake.nnov.ru): на купюры ёсць неадпаведнасць пазначэнняў Федэральнага рэзервовага банку – яго кантрольнай літары і яго нумара DALLAS – L – 12 (Dallas – K-11, або San-Francisco і L-12).