У аварыі загінуў студэнт

|

Дзевятнаццацігадовы студэнт Гарадзенскага каледжу кіраваў “Опелем” і выехаў на ім на паласу сустрэчнага руху, па якой імчаў нагружаны жалезабетоннымі вырабамі МАЗ.

Ад атрыманых траўмаў хлапец загінуў на месцы.

Па версіі міліцыі, прычынамі трагедыі маглі стаць кепскія пагодныя ўмовы, летнія пратэктары на шынах “Опеля”, а таксама недасведчанасць кіроўцы – за рулём ён праездзіў усяго 4 месяцы.

В. Дрэма