Пра тое, як пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Караткевіч ды пра іншае ў рэпартажы па мясцінах пісьменніка

| Без катэгорыі

Калі Багушэвіч, Багдановіч пачыналі беларускую літаратуру, Колас з Купалай яе кшталтавалі, то Караткевіч зрабіў папулярнай. Князі, вялікае каханне, рыцары і дамы, прывіды, рэальнасць, якая творыцца ў фантастычных умовах – менавіта Караткевіч у папулярнай і цікавай форме адкрыў беларусам іх прыгожую і драматычную гісторыю. Ён па кроплях выцягваў гэтую гісторыю з архіваў і бібліятэк. А сядаў пісаць свае творы, апрануўшы чыстую белую кашулю і паклаўшы перад сабой стос якаснай дарагой паперы…

І сустрэча з мясцінамі пісьменніка – заўсёды радасць для ўдзячнага чытача. Слухайце на “Тваім Стылі” рэпартаж з прэс-туру па караткевіцкіх мясцінах, які зыніцыянаваў пісьменнік Уладзімір Арлоў.

2,22 Мб, 6,28 хв