![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000005325.jpg)
На Гродзеншчыне першы выпадак нараджэння чатырох малых
Марыя Лукашэвіч, старэйшая касірка Ашмянскага аддзялення “Белагропромбанка” , нараджала ўпершыню. Роды праходзілі ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры “Маці і дзіця”. Жанчына нарадзіла блізнятак – двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак. Вага кожнага з малых – да 2 кілаграмаў.
Нованароджаныя пачуваюць сябе добра, але амаль месяц будуць знаходзіцца ў медычнай установе, пакуль кожны з іх не набярэ па 2 кілаграмы. Для Гродзеншчыны такі выпадак унікальны. У сувязі з гэтым Ашмянскі тэрытэрыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва шукае няню. Пакуль шматдзетная сям’я не мае свайго жылля і будзе жыць у маці Марыі.