Для тых, хто хоча стаць валанцёрам

| Без катэгорыі

Хочаш дапамагаць іншым, але не ведаеш, як гэта рабіць? Шукаеш аднадумцаў? Ведаеш, каму патрэбна нашая дапамога? Маеш цікавыя ідэі? Тады гэтая сустрэча для цябе. Першай справай валанцёрскай групы стане падрыхтоўка і правядзенне калядных святочных імпрэз для дзяцей сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Пачатак семінару – 13 лістапада, 18.00.

 

Сустрэчу будуць ладзіць арганізатары хрысціянскага валанцёрскага руху Святога Мікалая ў Віцебску а.Аляксандр і Людміла Шыбекі. З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне (029) 773 79 68 (а.Андрэй Крот), альбо па эл.пошце [email protected]