Толькі з дазволу міністэрства!

|

Адпаведныя змены ўнесеныя ў Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», якія ўступаюць у сілу праз дзесяць дзён. Раней па пажаданні грамадзян мясцовыя выканаўчыя органы маглі ствараць дзіцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя групы, ствараць агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх навучанне і выхаванне праводзіцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

 

Пасля ўступу ў сілу змен такая магчымасць у прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў таксама захоўваецца, аднак для яе рэалізацыі неабходна будзе заручыцца падтрымкай Міністэрствы адукацыі, без узгаднення з якім мясцовыя выканаўчыя органы зараз не змогуць прыняць адпаведнае рашэнне.

 

Адначасова пашыраная магчымасць для прыцягнення ў Беларусь замежных студэнтаў. Калі раней навучанне ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі магло праводзіцца толькі на рускім і (або) беларускім мовах, то зараз заканадаўча замацаваная магчымасць навучання замежных грамадзян на любой замежнай мове.

Па інф. ej.by

Фота http://susvet.info