«Ёсць людзі, якія абіраюць дарогу ў Еўропу»

|

Ініцыятарамі правядзення Беларускага еўрапейскага форуму і заснавальнікамі аргкамітэта выступілі Рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Партыі свабоды і прагрэсу, міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Малады фронт», а таксама іншыя дэмакратычныя арганізацыі.

 

Асноўны матыў і сэнс форуму, паводле Аляксандра Мілінкевіча ў наступным:

 

«…Усё больш беларусаў разумеюць, што варта інтэгравацца ў аб’яднаную Еўропу. Гэта і дабрабыт, і бяспека, гэта, і натуральна, наша месца гістарычнае. Цяпер усё больш людзей хацелі б быць у Еўрасаюзе ў перспектыве, на жаль, не вельмі блізкай, то дарогу трэба абраць ужо сёння. Вось каб такую тэндэнцю ўмацаваць, мы і праводзім гэты форум. Форум ужо доўжыцца некалькі месяцаў, праведзена каля 90 сходаў, дыскусіі ў рэгіёнах, глыбінцы… Акрамя таго важна паказаць нашым партнёрам у Еўропе, што тут жывуць людзі, якія хочуць інтэгравацца на каштоўнасцях Еўропы з Еўрасаюзам. Ёсць людзі, якія абіраюць дарогу ў Еўропу. Гэта людзі маладыя, адукаваны, моцныя, прадпрымальныя людзі».

Паводле РадыёРацыя

Фота http://www.newsru.co