Клуб добрых справаў

|

Мэтай групы з’яўляецца пашырэнне дабрачынасці ў жыцці тых людзей, каму сапраўды патрэбна цяпло нашых сэрцаў, і ў першую чаргу – дзяцей-сірот і дзетак з асаблівасцямі развіцця.

Запрашаем усіх ахвотных ва ўзросце 18-30 гадоў дасылаць свае заяўкі на эл.адрас [email protected] да 30 лістапада.

У заяўцы адзначце кароткія звесткі пра сябе (імя, прозвішча, месца працы/вучобы, кантакты) і абавязкова напішыце, чаму Вы хочаце прыняць удзел у праекце.

Першая сустрэча плануецца 5 снежня.

Вы даведаецеся, як працаваць з дзецьмі, знойдзеце аднадумцаў і зможаце зрабіць нешта добрае для маленькіх гарадзенцаў, якім менш пашанцавала ў жыцці.

Не будзьце абыякавымі!

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне (029)283-60-04 (Воля Корсун)

Калаж: Воля Корсун