Беларускія мульцікі!

|

У складанку ўваходзяць такія працы як “Пра сяброўства, Шарыка і лятучую талерку”, “Старажытны аповед пра жыццё, каханне і іншыя цуды”.

Мультфільмы “Несцерка” і “Беларускія прымаўкі” на беларускай мове.

“Беларускія прымаўкі” – унікальны праект, у якім яскравыя народныя прымаўкі ілюструюцца смешнымі гісторыямі, вырабленымі ў стылі выцінанкі.

У агучцы ўдзельнічаў лідэр гурта “Троіца” Іван Кірчук, які сам стаў аднім з казачных персанажаў.

Мультфільм “Пра сяброўства, Шарыка і лятучую талерку” быў створаны ў 2008 годзе.

Сёлета ён атрымаў прыз сімпатый гледачоў на фестывалі мультыплікацыі ў Магілёве, а таксама прымаў удзел у конкурсе Суздаль-2009.

Па словах рэжысйра мультфільма Аляксандра Ленкіна, стварэнне маляваных твораў – праца рэсурсаёмкая, адна хвіліна твору абыходзіца мінімум у 10 тыс. даляраў.

Пры гэтым на стварэнне праекта ідзе амаль год. Нагадаем, што ў канчатковым выглядзе гэтая стужка доўжыцца 13 хвілін.

Фота http://www.animator.ru