Вясковец выдаў кнігу пра Нарбутаў

|

Жыхар вёскі Нача Воранаўскага раёна Уладзімір Руль зацікавіўся гісторыяй Нарбутаў яшчэ ў 1999 годзе.

Гэтая сямья дала Беларусі гісторыка і археолага Тэадора Нарбута, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў Людвіга Нарбута.

Людвіга Нарбута Кастусь Каліноўскі прызначыў вайсковым начальнікам Лідскага ўезда, у яго атрадзе змагаўся Францішак Багушэвіч.

У кнігу “Пра Нарбутаў моўлю я слова…” увайшлі дакументальныя сведчанні пра род Нарбутаў і народжанага ў Начы археолага Вандаліна Шукевіча, а таксама вершы аўтара, каментары і 60 ілюстрацый.

Уладзімір Руль разглядае выданне сваёй кнігі як пачатак праекта па стварэнні музея, матэрыялы якога зацікавілі б не толькі беларусаў, але і жыхароў суседніх Літвы і Польшчы.

Намаганнямі краязнаўцы ў лютым 2007 года ў мясцовай школе адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей імя Тэадора Нарбута.

Паводле http://naviny.by

На выяве Тэадор Нарбут