Безбар’ернае асяроддзе

|

Мясцовыя арганізацыі дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама і буйных раённых цэнтрах – Мазыр, Маладзечна, Орша.

 

У гродзенскай арганізацыі налічваецца каля пяцідзесяці ўдзельнікаў. Іх колькасць па аб’ектыўных прычынах змяняецца, таму што не толькі новыя людзі, на жаль, становяца яе членамі, але і старыя сыходзяць з жыцця. Сярод інвалідаў таксама ёсць і больш стрыманыя члены, так і актыўныя ўдзельнікі.

 

Адна з галоўных задач арганізацыі сёння – лабіраванне безбар’ернага асяроддзя для для людзей, якім патрэбна дапамога. Такое асяроддзе ўключае ў сябе стаянкі для аўтамабіляў, пандусы, ліфты для беспраблемнага перамяшчэння і шмат чаго яшчэ. Кіраўнікі падкрэсліваюць: усе інваліды маюць усе тыя ж канстытуцыйныя правы, што і звычайныя людзі. Калі нельга перамагчы хваробу, то можна змяніць архітэктуру. На жаль, гарадскія збудаванні яшчэ не адпавядаюць законным запатрабанням інвалідаў, хаця гэта і прадугледжана прававым актам Аб уводзінах ў дзейнасць Закону РБ «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь ад 11 кастрычніка 1991 году». Арганізацыя дамагаецца, каб увод у эксплуатацыю новых аб’ектаў праводзіўся з умовай узгаднення з арганізацыяй інвалідаў. Некаторыя станоўчыя вынікі ўжо ёсць, але большая частка памяшканняў яшчэ ўвогуле не адпавядае еўрапейскім нормам.

 

Яшчэ адна мэта арганізацыі – прававая дапамога і прававое суправаджэнне інвалідаў. Яны маюць права на бясплатную ўстаноўку пандусаў і пераабсталяванне кватэры. Арганізацыя «прабівае» ўсталяванне спецыяльных ложкаў, артапедычных матрасаў, дапамагае атрымаць гуманітарную дапамогу інвалідам. У той жа час, яны адзначаюць, што гуманітарная падтрымка – не вырашэнне праблемы. Дапамагаць інвалідам павінна дзяржава.

 

Важны накірунак дзейнасці – метадычная дапамога тым, кто апынуўся ў складанай сітуацыі. Гэта абумоўлена тым, што людзі, якія трапілі ў інваліднае крэсла, часцяком не ведаюць, як ім далей жыць. У арганізацыі ёсць інструктары па сацыяльнай адаптацыі. Яны выязджаюць, вучаць, як дапамагаць, як абсталяваць пакоі ў кватэры, як карыстацца сродкамі гігіены. Акрамя таго, аказваюць псіхалагічную дапамогу інвалідам.