Выпускнікі – у вёску

|

Ладзіць імпрэзу гарадзенскае аддзяленне праўрадавага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Па словах кіраўніка аддзялення, рэктара аграрнага ўніверсітэту Вітольда Песціса, удзельнікі злёту павінны ўбачыць, якія добрыя ўмовы створаныя сёння ў беларускай вёсцы для настаўнікаў, дактароў і іншых маладых спецыялістаў.

Сельскагаспадарчае прадпрыемства “Васілішкі” у Шчучынскім раёне з’яўляецца ўзорнай гаспадаркай. Толькі за мінулы год з розных крыніц на развіццё гаспадаркі і сацыяльнай сферы сюды было ўкладзена амаль 20 міліярдаў рублёў. У вёсцы працуюць некалькі крамаў, аптэка, шпіталь, дом культуры, спартыўная школа.

Разам з тым, такія ўмовы ёсць далёка не ў кожнай вёсцы, у якую паедуць працаваць у 2010 г. выпускнікі гарадзенскіх ВНУ.

Гарадзенскае аддзяленне “Белай Русі” таксама адрапартавала нядаўна пра стварэнне сваіх “пярвічак” у будаўнічых арганізацыях, якія будуюць гарадзенскую ГЭС на Нёмане. Зроблена гэта для “поддержания в этих коллективах высокой ответственности за качество работы и трудовой дисциплины“.

 

На здымку: Студэнцкі білет для многіх выпускнікоў хутка стане білетам у вёску. Далёка не ўсе з іх патрапяць у Васілішкі…

Фота www.ggau.by