![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000005668.jpg)
Спадкаемцы ВКЛ аб’яднаюць намаганні ў захаванні агульнай спадчыны
У спіс трапілі: Стары і Новы замкі ў Гродна, Каложская царква, Лідскі замак, Наваградскі замак, Крэўскі замак, Гальшанскі замак і кляштар, палац Сапегаў у Ружанах, Сынкавіцкая царква, царква ў Мураванцы.
Аб’екты сумеснай рэстаўрацыі вызначаны 27 лістапада беларуска-літоўскай экспертнай групай у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Прадстаўнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Літвы акрамя таго дамовіліся пра сумесную працу над культурна-турыстычным праектам “Замкі Вялікага княства Літоўскага” і правядзенне ў наступным годзе Дзён еўрапейскай спадчыны пад дэвізам “Вядомыя рады Вялікага княства Літоўскага”.
На выяве: мапа ВКЛ.
Выява з сайта http://heritage.belcoins.com