14 аўтамабіляў кантрабандай

Па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Воранаўскага РАУС Гарадзенскай вобласці і Ашмянскай мытні, узбуджана справа супраць мінчука, які у 2006-2007 гадах увез на тэрыторыю Беларусі 14 аўтамабіляў без мытнага афармлення.

Правозіў свае аўтамабілі грамадзянін праз пункт мытнага афармлення “Беняконі”.

Зараз па справе праводзіцца следства.

Раней у Беларусібылі шырока распаўсюджаны “шэрыя” схемы ўвозу аўтамабіляў у краіну, у тым ліку і афіцыйнымі дылерамі вядомых марак.

Апошнім часам, пасля зменаў у заканадаўстве, гэтыя схемы працаваць перасталі.

Фота http://www.belradio.fm