Выстава старых здымкаў у Гродна

На выставе будзе прадстаўлена некалькі соцен здымкаў каля сарака гродзенскіх фатографаў, якія працавалі ў 1860-1930х гадах: Гельгор, Карасік, Штуман і іншыя. Таксама на выставе будуць экспанавацца фотаапараты 19-20 стагоддзяў, інтэр’еры тагачасных фотасалонаў.

Выставу гісторыка-археалагічны музей арганізуе сумесна з шэрагам гродзенскіх калекцыянераў, мінскай галерэяй “Мир фото” і Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі.

Адкрыццё выставы мяркуецца напрыканцы наступнага тыдня.

Здымак з byaki.net