Угодкі асвячэння гродзенскай Катэдры

У 1705 г. кансэкрацыю святыні здзейсніў хэлмінскі біскуп Тэадор Патоцкі. Сёлета цэнтральным пунктам урачыстага ўспаміну той падзеі стане святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by. Урачыстая літургія распачнецца а 19 гадзіне.

Прыняць удзел у набажэнстве запрашаюцца вернікі не толькі Гродзенскай, але і іншых дыяцэзій Беларусі.

На здымку: касцёл іезуітаў на малюнку Н. Орды. Здымак з pawet.net